Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил, что Россия использует Беларусь для ударов «шахедами» по Украине. Эксперты объяснили, к чему приведет «тихая» аннексия
  2. У России огромные людские ресурсы, но она не может создать качественный перевес на фронте. Вот почему
  3. Перевернулся автобус «Брест-Москва». Есть погибшая
  4. Умерла киноактриса Брижит Бардо
  5. В МИД России заявили о реальном приближении разрешения украинского конфликта
  6. Ключевая госкомпания РФ угробила десятки многомиллиардных проектов. Это помогло Украине выстоять в войне, а россиянам не на чем ездить
  7. Беларус приехал на границу с Польшей, вышел подышать, а автобус с вещами исчез из очереди. Что было дальше
  8. Першаму беларускаму фільму амаль 100 гадоў. Расказваем, як з яго зніклі кадры з начальствам і як ён дагэтуль уплывае на нашае кіно
  9. Лишь один выходец из Беларуси стал монархом западноевропейской страны. Это невероятная история — рассказываем, что же пошло не так
  10. Крупный беларусский медицинский центр приостановил работу
Читать по-русски


/

На Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка прысвяціў значную частку свайго выступлення апанентам, якія знаходзяцца за мяжой. Ён дэталёва разбіраў эканамічную праграму дэмсіл, успамінаў унутраныя канфлікты ў апазіцыі і апраўдваўся за вызваленне палітвязняў. Чаму палітык, які заяўляе пра поўную перамогу і кантроль над сітуацыяй, праз пяць гадоў пасля пратэстаў працягвае жыць павесткай сваіх праціўнікаў? Пра гэта ў новым выпуску шоу «Як гэта разумець» пагаварылі журналіст Глеб Сямёнаў і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Александр Лукашенко на заседании Всебеларусского народного собрания в Минске. 18 декабря 2025 года. Фото: предоставлено Reuters пресс-службой политика
Аляксандр Лукашэнка на паседжанні Усебеларускага народнага сходу ў Мінску. 18 снежня 2025 года. Фота: перададзенае Reuters прэс-службай палітыка

Падчас выступлення на УНС Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў пра дэмакратычныя сілы і падзеі 2020 года. Ён сказаў, што зрабіў высновы, і звярнуўся да сваіх праціўнікаў: «Не думайце, нідзе вы больш не пераможаце».

На думку Арцёма Шрайбмана, такая фіксацыя палітыка на мінулым можа тлумачыцца псіхалагічнай траўмай, атрыманай ім у 2020-м.

— Гэта ўжо стала клішэ, і яно пацвярджаецца практыкай, што падзеі 2020 года — гэта самая вялікая траўма за ўвесь час кіравання Лукашэнкі, — лічыць аналітык. — І мы бачым наступствы гэтай траўмы. <…> Улічваючы, што чалавек ужо немалады і ён гаворыць пра сябе (я думаю, даволі шчыра) як фігуру, якая адыходзіць, ужо не так шмат засталося часу, каб нанесці яшчэ адну траўму, параўнальную з тым, што ён перажыў у 2020-м. Але жыццё можа нас здзівіць. Хто ведае, можа, нешта заслоніць тыя падзеі. Пакуль зразумела, што гэта водападзел у яго прэзідэнцкай кар’еры. І цяпер усе рашэнні Лукашэнка звярае з тым, як бы не дапусціць паўтарэння і не падвесці тых, хто яго тады падтрымаў.

Шрайбман звярнуў увагу на дзіўную дасведчанасць Лукашэнкі пра дзейнасць дэмакратычных сіл. Палітык не проста сочыць за апанентамі, але і заглыбляецца ў дэталі іх працы, якія часта невядомыя нават шырокай аўдыторыі ў эміграцыі.

У прыватнасці, на УНС палітык раскрытыкаваў «Стратэгію эканамічнага развіцця дэмакратычнай Беларусі да 2035 года», якую нядаўна прэзентавала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка.

— Ты чытаў эканамічную стратэгію? — спытаў Шрайбман свайго сувядоўцу.

— Не, прабачце, — адказаў Глеб Сямёнаў.

— Ты не ведаў, што яна ёсць. Я ведаў, але не чытаў, — прызнаўся аналітык. — На прэзентацыі стратэгіі былі, мне здаецца, адзінкі. Разумееш глыбіню заглыблення Лукашэнкі? Ён з ёй спрачаўся, па пунктах разбіраў. Ён не можа адысці, гэта нешта асабістае. Яму ж прыносяць шмат папер, але з усіх ён факусуецца на гэтым.

Шрайбман адзначае, што Лукашэнка сочыць не толькі за праграмнымі дакументамі, але і за ўнутранымі канфліктамі ў апазіцыі, пра якія ведаюць нямногія.

— Казаў, што чытаў пра канфлікт Латушкі з яго былой супрацоўніцай Вольгай Карпушонак, якая абвінаваціла яго ў харасменте ці ў дамаганнях. І Лукашэнка абвінаваціў Латушку, што той яе згвалціў. Ён сочыць за такімі нішавымі скандаламі ў апазіцыі, за якімі мала хто назірае нават у эміграцыі.

Глеб Сямёнаў дапусціў, што такая ўвага можа быць часткай стратэгіі па наданні значнасці дэмсілам, каб потым больш паспяхова з імі змагацца. Аднак Арцём Шрайбман лічыць, што тут пераважаюць эмоцыі.

— Як толькі Лукашэнка адрываецца ад паперкі, ён вяртаецца да гэтых тэм, — заўважыў аналітык. — Гэта не тое, што ён плануе ці што напісалі яму спічрайтары. <…> Магчыма, ён лічыць, што такім чынам дыскрэдытуе дэмсілы ў вачах тых, хто ўсё яшчэ вагаецца. Хоць сумняваюся, што іх шмат у зале УНС. Я нават сумняваюся, што нехта з гэтых людзей сачыў за эканамічнай праграмай Кабінета ці за скандалам з Вольгай Карпушонак. Сумняваюся, што ідэолаг з Лоеўскага райвыканкама настолькі глыбока ў фокусе. Рацыянальна не разумею сэнсу такой палітінфармацыі, таму вымушаны тлумачыць гэта эмоцыямі. Магчыма, сэнс ёсць, але я пакуль не дайшоў.

На думку эксперта, увага Лукашэнкі на руку дэмакратычным сілам:

— Можна чакаць, што Кабінет выйдзе і скажа: «Бачыце, як мы класна напісалі праграму — Лукашэнка рэагуе». Гэта цяпер самы галоўны індыкатар поспеху, па сутнасці. А вы кажаце, што пісаць праграмы няма сэнсу. Ёсць! Запэўніваю, што гэта ляжа ў наступную грантавую заяўку Кабінета. Думаю, наўрад ці Лукашэнка зацікаўлены неяк дапамагаць гэтым людзям. Проста не можа стрымацца.

Чытайце таксама