Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Дзяржтэлеканал спытаў у жыхароў Гродна, ці падтрымаюць яны блакаванне YouTube. Удзельнікі апытання былі аднадушныя
  2. За паўтары гадзіны да свайго дэдлайну Трамп даў адказ на прапанову перамір'я з Іранам
  3. «Адказваюць: дык падатак жа». Мінчанка паскардзілася, што МТС адправіў яе ў мінус на сотні рублёў пасля паездкі ў Грузію
  4. В Беларуси меняют правила перепланировки жилья. С чем станет проще?
  5. «Фіксаваны кошт застанецца назаўжды». «Белтэлекам» уводзіць змяненні для кліентаў
  6. Рыхтуюцца новаўвядзенні адносна нерухомасці
  7. Стаў вядомы прысуд айцішніку з Wargaming, якога судзілі па васьмі артыкулах. Адзін з іх — «расстрэльны»
  8. «Пасадзілі б, калі б ёй цудам не ўдалося выехаць». Рыта Дакота расказала, за што сілавікі затрымлівалі яе маму ў Беларусі
  9. YouTube у Беларусі заблакуюць? Успамінаем, як двойчы гэта ўжо здаралася (і што казалі эксперты)
  10. У спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі яшчэ дзве арганізацыі
  11. «Ненавижу». Россиянин, который поджег авто беларусского генерала, — о заключении, пытках от Кубракова и о том, зачем пошел на войну
  12. Зніклая са 150 тысячамі даляраў Мельнікава ўжо пасля знікнення купіла дзве кватэры ў Мінску. Вось што даведалася «Люстэрка»
  13. «Нам нужны все граждане». Отказ от беларусского паспорта в эмиграции обойдется в 400 евро, но может и не получиться — узнали подробности
  14. «Неба ажывае». Над Беларуссю «пачалі заўважаць» самалёты еўрапейскай краіны
  15. Прапагандыст: У Беларусі пачынаюць змагацца з «ценевымі дармаедамі» — людзьмі, якія ходзяць на працу, плацяць падаткі, але робяць вельмі мала
  16. Беларус у Threads задаўся пытаннем, чаму ў вёсках дамы фарбавалі ў жоўта-блакітны колер, — версіі вас здзівяць
  17. Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на кіраўніцтва буйной кампаніі, якую раней нацыяналізавалі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.